Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС пра затрыманьне супрацоўнікаў «Белагра»: «Нават мэбля там у адпаведнай колеравай гаме»


Дзьмітры Семчанка
Дзьмітры Семчанка

Сталі вядома, у чым абвінавачваюць затрыманых супрацоўнікаў кампаніі «Белагра».

Як паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў, спачатку «ў поле зроку супрацоўнікаў ГУБАЗіК МУС, якія выяўлялі ўдзельнікаў пратэставых тэлеграм-каналаў і чатаў, трапіў некалі папулярны тэлежурналіст Дзьмітры Семчанка. Далейшыя мерапрыемствы дазволілі выявіць: на яго цяперашнім месцы працы нямала прыхільнікаў экстрэмізму. У выніку на днях затрымалі 20 супрацоўнікаў кампаніі „Белагра“ — пастаўніка беларускай сельгастэхнікі і запчастак у краіны СНД».

Таксама МУС паведамляе, што ў офісе кампаніі «выяўлена і канфіскавана вялікая колькасьць бчб-атрыбутыкі і сымболікі. Дарэчы, нават мэбля там была падабрана ў адпаведнай колеравай гаме».

На затрыманых складзеныя адміністрацыйныя пратаколы «за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Разам з тым, як вынікае з паведамленьня МУС, некаторым могуць выставіць і крымінальныя абвінавачаньні: «за распальваньне сацыяльнай варожасьці; актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак; удзел у дзейнасьці экстрэмісцкага фармаваньня».

«Кампанія, якая цесна супрацоўнічае зь дзяржаўнымі прадпрыемствамі і атрымлівае ад гэтага немалы прыбытак, займалася антыдзяржаўнай дзейнасьцю», — робіць выснову МУС.

Таксама заяўлена, што «ў апэратыўнікаў ёсьць важкія падставы меркаваць, што дырэктар датычны да даваньня хабару службовай асобе фірмы-партнэра за перамогу ў тэндэры. А на працоўным месцы ў аднаго з супрацоўнікаў, раней судзімага за незаконны абарот наркотыкаў, знойдзена марыхуана».

  • У офіс кампаніі «Белагра» сілавікі прыйшлі раніцай 29 верасьня, некаторыя супрацоўнікі былі затрыманыя.
  • Былога супрацоўніка дзяржаўнага тэлеканала АНТ Дзьмітрыя Семчанку 3 кастрычніка арыштавалі на 13 сутак, расказалі «Мэдыязоне» ягоныя сваякі. Судзілі яго за распаўсюджваньне «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
  • Да таго, 16 верасьня, суд арыштаваў Семчанку на 15 сутак паводле абвінавачаньня ў дробным хуліганстве, а ягоную жонку Юлію аштрафаваў на 960 рублёў за «рэпосты з экстрэмісцкіх каналаў».
  • У жніўні 2020 году Дзьмітры Семчанка звольніўся з тэлеканалу АНТ, дзе ўзначальваў прэзыдэнцкі пул журналістаў. У верасьні 2020 яго арыштоўвалі на 15 сутак за ўдзел у акцыі пратэсту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG