Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За 5 гадоў дактароў навук стала менш на 15%. Што лічбы сьведчаць пра навуку ў Беларусі


Акадэмія навук Беларусі
Акадэмія навук Беларусі

Асьпірантаў за 5 гадоў паменела на 440 чалавек. Паглядзелі, як справы з навукай і навукоўцамі.

Дасьледчыкі

У Беларусі 445 арганізацый, якія займаюцца навуковымі дасьледаваньнямі, падлічвае Белстат паводле зьвестак на 2021 год. Пяць гадоў таму, у 2017 годзе, такіх арганізацый было 454 — на 9 болей.

Колькасьць пэрсаналу, які займаецца навуковымі распрацоўкамі, за 5 гадоў скарацілася на 3%. Дактароў навук стала менш за гэты час на 15%, у 2017-м іх было 645, а ў 2021-м — 548.

Кандыдатаў навук на 2021 год было 2624 — гэта на 8% менш, чым пяць гадоў таму. Асьпірантаў за гэты час стала менш на 440 чалавек, або на 8,5%.

Найбольш навукоўцаў працуюць у сэктары камэрцыйных арганізацый — 16 609 чалавек, у дзяржаўным сэктары — 6344 чалавекі, у сэктары вышэйшай адукацыі — 2689 чалавек.

Калі лічыць па галінах навукі, то найбольш дасьледчыкаў працуюць у сфэры тэхнічных навук — 9643, прыродазнаўчымі навукамі займаецца 3370 дасьледчыкаў, мэдычнымі — 809, сельскагаспадарчымі — 863, сацыяльна-эканамічнымі — 1069 чалавек, гуманітарнымі — 567.

Студэнты і магістранты

З 2017 па 2021 год у Беларусі стала на адну ВНУ менш, цяпер іх 50. Студэнтаў за гэты час стала менш на 41 тысячу чалавек, або на 14%.

У 2017 годзе ва ўнівэрсытэты прынялі 61,8 тысячы чалавек, а ў 2021 — 55,2 тысячы, або на 10% меней.

Больш за ўсё студэнтаў навучаюцца па профілі «Камунікацыя, права, эканоміка» — 69,3 тысячы чалавек, у сфэры тэхнікі і тэхналёгіі — 53,5 тысячы, у сфэры пэдагогікі — 23,2 тысячы, у сфэры сельскай гаспадаркі — 21 тысяча, у сфэры аховы здароўя — 20,6 тысячы чалавек.

У 2021 годзе ВНУ Беларусі выпусьцілі 55,4 тысячы чалавек, гэта на 30% менш, чым у 2017 годзе.

У магістратуры ў 2021 годзе навучаліся 12 275 чалавек, гэта на 17% менш, чым у 2017 годзе. Летась выпусьціліся 6199 чалавек з дыплёмам магістра — гэта на 4,5% больш, чым у 2017 годзе.

Асьпіранты і дактаранты

У асьпірантуры ў 2021 годзе навучаліся 4709 чалавек, гэта на 8,5% менш, чым у 2017 годзе. У сфэры тэхнічных навук навучаецца больш за ўсё асьпірантаў — 761 чалавек, у сфэры мэдыцыны — 648, у сфэры пэдагогікі — 408.

У 2021 годзе асьпірантуру скончылі 869 чалавек, гэта на 7,5% больш, чым у 2017 годзе.

У 2021 годзе ў дактарантуры навучаліся 706 чалавек, гэта на 30% болей, чым у 2017 годзе. Выпусьціліся з дактарантуры ў 2021 годзе 108 чалавек, што амаль удвая болей, чым у 2017 годзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG