Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кансулят Расеі ў Чарнагорыі прыпыніў працу пасьля высланьня шасьці расейскіх дыпляматаў


Дэманстрацыя ў падтрымку Ўкраіны ў сталіцы Чарнагорыі Падгорыцы, 24 лютага 2022 году
Дэманстрацыя ў падтрымку Ўкраіны ў сталіцы Чарнагорыі Падгорыцы, 24 лютага 2022 году

Кансулят Расеі ў Чарнагорыі прыпыніў працу з 30 верасьня на нявызначаны час з прычыны высланьня з краіны шасьцёх дыпламатаў. Пра гэта паведамляецца на сайце расейскай місіі.

Расейскія дыпляматы рэкамэндавалі зьвяртацца па консульскае абслугоўваньне ў амбасады РФ у суседніх краінах. Прыпыненьне працы кансуляту яны растлумачылі «варожымі дзеяньнямі ўладаў Чарнагорыі».

Днём раней МЗС Чарнагорыі аб’явіла пэрсонамі нон грата шасьцёхх расейскіх дыпляматаў.

«МЗС абвяшчае шасьцёх дыпляматаў пасольства РФ, акрэдытаваных у Чарнагорыі, пэрсонамі нон грата ў сувязі зь дзеяньнямі, якія супярэчаць Венскай канвэнцыі аб дыпляматычных адносінах і ўзаемнай павазе паміж дзьвюма краінамі», — гаворыцца ў акаўнце чарнагорскага МЗС у твітэры.

Пад сьледзтвам паводле падазрэньня ў працы на расейскую выведку знаходзяцца шасьцёра супрацоўнікаў пасольства РФ, двое грамадзян Чарнагорыі і яшчэ некалькі расейцаў, піша выданьне Vijesti. У ліку падазраваных апынуўся былы прэс-сакратар міністэрства замежных справаў Чарнагорыі Радамір Сэкулавіч.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG