Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Ніла Гілевіча і Зоські Верас


Ніл Гілевіч
Ніл Гілевіч

Падзеі 30 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня:

30 верасьня 1931 году нарадзіўся Ніл Гілевіч, народны паэт Беларусі, аўтар вершаванага раману «Родныя дзеці», зборнікаў «Лісьце трыпутніку», «На флейце самоты» і іншых. У 1985–1996 гадах Гілевіч быў дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР 11-га і 12-га скліканьняў, ён адзін з заснавальнікаў і першы старшыня Таварыства беларускай мовы імя Скарыны.

Дзень у гісторыі

1452Ян Гутэнбэрг выдаў першую друкаваную кнігу, якая атрымала назву «Біблія Гутэнбэрга».

1939Уладзіслаў Сікорскі ўзначаліў польскі эміграцыйны ўрад.

1965 — У выніку путчу лідэр Інданэзіі Сукарна адхілены ад улады, кіраўніком краіны стаў генэрал Сухарта.

1999 — Пачатак другой вайны ў Чачні.

2005 — У дацкай газэце Jyllands-Posten апублікаваныя карыкатуры на прарока Мухамада, што выклікала рэзкія пратэсты і беспарадкі ў мусульманскім сьвеце.

2015 — Пачатак расейскай вайсковай апэрацыі ў Сырыі.

У гэты дзень нарадзіліся

1728Марцін Пачобут-Адляніцкі, беларускі вучоны-асьветнік, астраном, адзін з заснавальнікаў і першы дырэктар Віленскай астранамічнай абсэрваторыі.

1882 Ганс Вільгельм Гейгер, нямецкі фізык, вынаходнік лічыльніка ўзроўню радыяактыўнасьці.

1890Антоні Ляшчэвіч, сьвятар, ахвяра нацысцкай расправы.

1892Зоська Верас (ад нараджэньня Людвіка Сівіцкая, у замужжы Войцік), пісьменьніца, грамадзкая дзяячка, удзельніца нацыянальна-вызвольнага руху пач. ХХ ст., нацыянальна-вызвольнага руху 1920–1930-х у Заходняй Беларусі й нацыянальна-культурніцкага руху 1960–1980-х.

Зоська Верас у 80-я гады. Здымак Сяргея Панізьніка
Зоська Верас у 80-я гады. Здымак Сяргея Панізьніка

У памяці

1934 Мітрафан Доўнар-Запольскі, беларускі гісторык, адзін з заснавальнікаў беларускай гістарыяграфіі.

Мітрафан Доўнар-Запольскі. З кнігі «Гісторыя Беларусі». Мн., 1994. Мастак Крывянок А.В.
Мітрафан Доўнар-Запольскі. З кнігі «Гісторыя Беларусі». Мн., 1994. Мастак Крывянок А.В.

1939Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі, беларускі паэт.

1992Мікалай Бірыла, беларускі мовазнаўца.

1999Дзьмітры Ліхачоў, расейскі філёляг, акадэмік, перакладчык на сучасную расейскую мову «Слова пра паход Ігараў», «Аповесьці мінулых гадоў» і многіх іншых помнікаў старажытнарускай літаратуры, вязень ГУЛАГу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG