Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На магіле паэта і дзяржаўнага дзеяча Ніла Гілевіча адкрылі помнік. ФОТА

23 лістапада на Кальварыйскіх могілках у Менску ўрачыстае адкрылі помнік на магіле народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча.

З кветкамі на могілкі прыйшлі дзясяткі чалавек: літаратары, палітыкі, грамадзкія дзеячы. Над магілай Гілевіча луналі бел-чырвона-белыя сьцягі.

Ніл Гілевіч нарадзіўся 30 верасьня 1931 году, памёр 29 сакавіка 2016-га на 85-м годзе жыцьця.

Паэт, перакладчык, аўтар дзясяткаў паэтычных зборнікаў, кніг па літаратуразнаўстве і фальклярыстыцы. Сябра Саюзу пісьменьнікаў з 1954 году.

У 1985–1995 гадах Ніл Гілевіч быў дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР. Адзін з ініцыятараў прыняцьця Закону аб мовах.


XS
SM
MD
LG