Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 29 верасьня: 54-гадовой жанчыне прысудзілі 3 гады калёніі за «абразы» і «гвалт» над сілавіком


Сілавікі. Ілюстрацыйнае фота
Сілавікі. Ілюстрацыйнае фота

Палітычна матываваны перасьлед беларусаў працягваецца.

Суд Цэнтральнага раёну Менску 26 верасьня асудзіў 54-гадовую Вольгу Кавалёву на 3 гады калёніі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • 369 (абраза прадстаўніка ўлады),
  • 368 (абраза судзьдзі),
  • 364 (пагроза гвалтам у адносінах да супрацоўніка міліцыі).

Пракурор запрошваў для жанчыны два гады зьняволеньня, але судзьдзя Дзьмітры Карсюк вынес больш жорсткае пакараньне, піша «Вясна».

Вольгу затрымалі 17 траўня ў Менску, і з таго часу яна пад вартай.

Затрымалі бацьку байца палку Каліноўскага Яна Мельнікава

Як паведамляе «Вясна», бацьку Яна Мельнікава Віктара затрымалі на працы, дома ў яго адбыўся ператрус. Што яму інкрымінуюць — невядома.

Зь лета за кратамі знаходзіцца сястра Яна — палітзьняволеная Вікторыя Навіцкая. Ёй інкрымінуюць арт. 342 КК («арганізацыя ці падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG