Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі хочуць стварыць Крымскую фэдэральную акругу. Рагозін можа стаць прадстаўніком Пуціна ў ёй


Дзьмітрый Рагозін
Дзьмітрый Рагозін

Дзьмітрый Рагозін можа стаць паўнамоцным прадстаўніком прэзыдэнта Расеі ў Крымскай фэдэральнай акрузе, куды хочуць уключыць акупаваныя тэрыторыі Ўкраіны пасьля так званых «рэфэрэндумаў».

Былы кіраўнік «Роскосмоса»​ Дзьмітрый Рагозін можа стаць паўнамоцным прадстаўніком прэзыдэнта Расеі ў Крымскай фэдэральнай акрузе, куды пасьля псэўдарэфэрэндумаў аб далучэньні могуць увайсьці тэрыторыі Ўкраіны, якія Крэмль плянуе анэксаваць. Пра гэта паведамляюць «Ведомости» са спасылкай на крыніцу ў Савеце Фэдэрацыі.

Іншы суразмоўца выданьня, блізкі да Адміністрацыі прэзыдэнта, заявіў, што рашэньне аб прызначэньні Рагозіна можа быць прынятае ў найбліжэйшыя дні. У Крамлі зьбіраюцца стварыць яшчэ адну фэдэральную акругу ў сувязі зь «няпростай сытуацыяй» вакол галасаваньня. Узначаліць новую структуру павінен «палітычны цяжкавагавік», лічу ў Крамлі.

У ліпені, пасьля адстаўкі Рагозіна з «Роскосмоса», крыніца газэты ўжо тады меркавала, што чыноўнік можа быць прызначаны куратарам Данбасу. Газэта «Московский комсомолец» без указаньня крыніц паведаміла, што чыноўнік можа заняць кіроўную пасаду на адной з занятых Расеяй або прарасейскімі сэпаратыстамі тэрыторый Украіны.

  • У ліпені 2022 году Пуцін звольніў Дзьмітрыя Рагозіна з пасады кіраўніка Раскосмасу, якую той займаў з 2018 году. За час яго працы дзяржкарпарацыя страціла значную частку рынку камэрцыйных запускаў у космас, перастала быць манапалістам у галіне дастаўкі касманаўтаў на арбіту і, пасьля пачатку вайны з Украінай, разарвала супрацоўніцтва з Эўрапейскім касьмічным агенцтвам. У той жа час у Расеі значна зьнізілася аварыйнасьць пускаў.
  • Рагозін зьяўляецца адным з найбольш актыўных прыхільнікаў вайны з Украінай. Ён заяўляў, што гатовы асабіста адправіцца на фронт, але не паехаў туды. Ён быў лідэрам нацыяналістычнай партыі «Радзіма» і быў у радыкальна-правай партыі «Великая Россия».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG