Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея паставіць на мяжы з Грузіяй мабілізацыйны пункт


КПП «Верхні Ларс» на мяжы Расеі з Грузіяй
КПП «Верхні Ларс» на мяжы Расеі з Грузіяй

Тысячы расейцаў пакідаюць межы сваёй краіны, імкнучыся пазьбегчы мабілізацыі ў войска на вайну супраць Украіны. Многія зь іх уцякаюць у Грузію і Казахстан.

У МУС РФ паведамілі, што на КПП «Верхні Ларс» на мяжы з Грузіяй неўзабаве разгорнуць мабілізацыйны пункт вайсковага камісарыяту, піша Медуза.

Напярэдадні гэтую мяжу грузінскія ўлады дазволілі перасякаць на роварах і самакатах, на што раней існавала забарона. 26 верасьня чарга на выезд з Расеі расьцягнулася больш як на 20 км, час чаканьня праходжаньня мяжы складаў 3-4 дні.

26 верасьня каля «Верхняга Ларсу» зьявіліся расейскія БТР, пра дакладную прычыну вядома не было.

27 верасьня на прэс-канфэрэнцыі ў Астане прадстаўнік МУС Казахстану заявіў, што ў краіну з 21 верасьня ўехалі звыш 98 тысяч грамадзянаў Расеі. Уладальнікам кватэр, гатэляў і хостэлаў пагражаюць адказнасьцю ў выпадку адмовы ад апавяшчэньня органаў улады аб прыбыцьці іншаземца. Расейцаў рэгіструюць і разьмяшчаюць у месцах, прыдатных для гэтага.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG