Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшла на волю праваабаронца Тацяна Ласіца


Тацяна Ласіца
Тацяна Ласіца

Тацяну Ласіцу выпусьцілі з гомельскай калёніі. Яе судзілі разам з праваабаронцам Леанідам Судаленкам.

Пра вызваленьне паведамілі праваабаронцы «Вясны».

За кратамі Ласіца прабыла 1 год і 8 месяцаў. Што стала падставай для вызваленьня, невядома. Аднак праваабаронца не адбыла ўвесь тэрмін.

Тацяну Ласіцу затрымалі 21 студзеня 2021 году. Яе абвінавацілі па крымінальнай справе за «арганізацыю ці актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак» і асудзілі на 2,5 гады калёніі агульнага рэжыму.

Тацяна Ласіца і Леанід Судаленка падчас суду, верасень 2021 году
Тацяна Ласіца і Леанід Судаленка падчас суду, верасень 2021 году

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG