Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бухарэст абурыўся словамі Лукашэнкі – у МЗС Румыніі выклікалі беларускага паверанага


Аляксандар Лукашэнка на саміце ШАС у Самаркандзе, 16 верасьня 2022
Аляксандар Лукашэнка на саміце ШАС у Самаркандзе, 16 верасьня 2022

Напярэдадні Аляксандар Лукашэнка на форуме, прысьвечаным Дню народнага адзінства, заявіў, што ЗША штурхаюць Эўропу да ваеннага супрацьстаяньня з Расеяй ва Ўкраіне. Паводле яго, Вашынгтон гэтым не абмяжуецца і ў далейшым такое магчымае і ў шэрагу іншых краін, уключаючы Румынію.

МЗС Румыніі абурыла заява Лукашэнкі. Паверанаму Беларусі заявілі, што на думку Бухарэста такія заявы «падсілкоўваюць рыторыку, заснаваную на закліку да сілы і пагрозе сілай у міжнародных адносінах», у сувязі з гэтым лічыць іх недапушчальнымі і рашуча адкідае. «Таксама нельга ігнараваць ролю і міжнародную адказнасьць Беларусі як памагатага Расеі ў падтрымцы агрэсіўнай вайны супраць Украіны», – заявіў міністар замежных справаў Румыніі.

Беларускаму паверанаму таксама нагадалі, што Румынія зьяўляецца сябрам NATO і карыстаецца ўсімі гарантыямі бясьпекі, якія вынікаюць з гэтага статусу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG