«Паводле папярэдняй інфармацыі адзін мірны жыхар загінуў. На месцы аказваецца мэдычная дапамога двум пацярпелым», — гаворыцца ў паведамленьні.
Гладкоў адзначае, што ў Валуйках спрацавала сыстэма супрацьпаветранай абароны. Аднак у той жа час ёсць «разбурэньні на зямлі». Як паведамляе расейскі губэрнатар, абстрэлам у горадзе пашкоджана падстанцыя, парушана электразабеспячэньне, а таксама загарэлася 8 прыватных жылых дамоў і тры машыны.
За апошні тыдзень губэрнатар Гладкоў штодзень паведамляе аб ударах па населеных пунктах на мяжы з Украінай. З 11 красавіка ў рэгіёне дзейнічае «жоўты» (высокі) узровень тэрарыстычнай небясьпекі.