Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Рымскі: Дапамагаць Украіне зброяй «маральна прымальна»


Папа Рымскі Францішак
Папа Рымскі Францішак

Кіраўнік Каталіцкай царквы папа Рымскі Францішак заявіў, што дзяржавам «маральна прымальна» пастаўляць зброю Ўкраіне, каб дапамагчы ёй абараніцца ад расейскай агрэсіі, паведамляе Reuters.

«Гэта палітычнае рашэньне, якое можа быць маральным, маральна прымальным... Самаабарона — гэта ня толькі закон, але праява любові да Радзімы. Хто не абараняе сябе, хто нешта не абараняе, той не любіць. Хто (нешта) абараняе, любіць», — сказаў ён.

Папа Рымскі дадаў, што амаральным рашэньне аб пастаўках зброі можа стаць тады, калі яго «намер — правакаваць яшчэ больш вайны або прадаць зброю ці пазбавіцца ад зброі, якая не патрэбна».

Кіраўніка Каталіцкай царквы таксама спыталі, ці павінна Ўкраіна весьці перамовы з краінай, якая напала на яе, і ці існуе «чырвоная лінія», пасьля якой яна можа адмовіцца ад перамоваў.

«Гэта цяжка, але гэтага ня варта выключаць. Я б не выключаў дыялёгу зь любой ваюючай сілай, нават калі з агрэсарам... Часам даводзіцца весьці такі дыялёг», — сказаў ён.

Напярэдадні Францішак папярэдзіў рэлігійных лідэраў розных веравызнаньняў, што рэлігію нельга выкарыстоўваць для апраўданьня «зла» вайны, пэўна, маючы на ўвазе Расейскую праваслаўную царкву, якая падтрымала прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна падчас неправакаванага поўнамаштабнага ўварваньня ва Ўкраіну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG