Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Качанава выступіла за вяртаньне савецкай практыкі школьных характарыстык для абітурыентаў ВНУ


Натальля Качанава
Натальля Качанава

Падчас нарады ў старшыні Савету Рэспублікі Натальлі Качанавай «сэнатарка» Марына Ільіна расказала, што на «дыялёгавых пляцоўках» нібыта «ідзе шмат абмеркаваньняў наконт характарыстык», піша БелТА.

«Калі будзе нейкая ўнівэрсальная форма характарыстыкі, якую кожная ўстанова адукацыі дакладна запоўніць і будзе разумець сваю адказнасьць — тады гэтая характарыстыка зможа спрацаваць на дзяржаўную карысьць. Мы ўбачым актыўных хлопцаў, якія бяруць удзел ва ўсіх мерапрыемствах. На мой погляд, гэта таксама можа быць адным з кампанэнтаў усёй прыёмнай кампаніі», — сказала Марына Ільіна, якую цытуе БелТА.

Натальля Качанава станоўча ацаніла прапанову. Яна заявіла, што характарыстыка сапраўды патрэбная:

«Крытэрыі павінны быць, бо ня толькі вучоба характарызуе дзіця. Але калі ты даў характарыстыку, то нясеш за гэта адказнасьць», — сказала старшыня Савету Рэспублікі.

У савецкі час пісьмовыя характарыстыкі былі абавязковыя для абітурыентаў ВНУ і для ўладкаваньня на працу, а таксама для іншага прасоўваньня па сацыяльнай лесьвіцы. У характарыстыках звычайна пісалі пра ідэалягічную адданасьць чалавека савецкай сыстэме і асабісты ўдзел у будаўніцтве камунізму. З часам яны вырадзіліся ў фармальнасьць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG