Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі менчукоў, якія вывесілі бел-чырвона-белы і ўкраінскі сьцягі на 19-павярховым доме

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сілавкі затрымалі 5 менчукоў, якія напрыканцы жніўня вывесілі бел-чырвона-белы сьцяг і сьцяг Украіны на 19-павярховым доме па вуліцы Лесі Украінкі. Які артыкул інкрымінуюць затрыманым, не ўдакладняецца.

Сярод затрыманых мужчыны і жанчыны ва ўзросьце ад 35 да 51 года.

Па словах начальніка Цэнтральнага РУУС Менска Віталя Семянцова, усе яны былі ў тэлеграм-каналах, размаўлялі паміж сабой у раённых чатах. Некаторыя зь іх удзельнічалі ў пратэстах 2020 году.

Паводле зьвестак міліцыі, затрыманыя рыхтаваліся да вывешваньня двух сьцягоў: «разьмяркоўвалі ролі, праводзілі рэкагнасцыроўку, вызначалі месцы здымкаў, назіралі за аб’ектамі, з мэтай кансьпірацыі выкарыстоўвалі радыёстанцыі і закрыты канал сувязі».

Ведамства сьцьвярджае, што «пратэставую акцыю» арганізавала мянчанка Вікторыя, якая жыве за мяжой.

Дадатковай інфармацыі ад праваабаронцаў пра затрыманых пакуль няма.

XS
SM
MD
LG