Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад зьмяніў заснавальніка латвійскага санаторыя «Беларусь», які раней спыніў працу праз санкцыі ЭЗ


Ілюстрацыйнае фота. Рыга, сталіца Латвіі
Ілюстрацыйнае фота. Рыга, сталіца Латвіі

Савет міністраў зьмяніў заснавальніка латвійскага санаторыя «Беларусь». Гэта прадугледжана пастановай № 591 ад 8 верасьня, якую 10 верасьня апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Цяпер функцыі заснавальніка ў дачыненьні да грамадзкай установы «Санаторый «Беларусь» будзе выконваць Рэспубліканскі цэнтар па аздараўленьні і санаторна-курортным лекаваньні насельніцтва. Да гэтага часу санаторый адносіўся да Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта, супраць якога былі сёлета ўвялі санкцыі.

Таксама ў пастанове значыцца, што цяпер фінансаваньне санаторыяў «Беларусь» ў Латвіі і Літве можа адбывацца ня толькі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, але і за кошт іншых крыніц.

У ліпені 2021 году ўрад Беларусі вывеў кіраўніцтва справаў Лукашэнкі з заснавальнікаў санаторыя ў літоўскіх Друскеніках, каб пазьбегнуць санкцый — функцыі заснавальніка санаторыя перадалі Рэспубліканскаму цэнтру па аздараўленьні і санаторна-курортным лячэньні насельніцтва.

У красавіку 2022 году санаторый «Беларусь» у Юрмале спыніў працу: як было абвешчана на сайце санаторыю — «у сувязі з санкцыйнымі абмежаваньнямі». Бяз працы засталіся 180 супрацоўнікаў.

У чэрвені міністар юстыцыі Латвіі Яніс Борданс даручыў падрыхтаваць спэцыяльны законапраект, які ўрэгулюе нюансы канфіскацыі санаторыя «Беларусь», яго плянавалі выкарыстоўваць для разьмяшчэньня ўкраінскіх уцекачоў і рэабілітацыі пацярпелых.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG