Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі абвінаваціў прадстаўніцу ЭЗ у Менску ў «правакацыі»


Эвэліна Шульц, архіўнае фота
Эвэліна Шульц, архіўнае фота

Прэсавы прадстаўнік МЗС Беларусі Анатоль Глаз назваў «фанфаронствам» і «зусім відавочнай наўмыснай правакацыяй» спробу часовай паверанай у справах Эўразьвязу ў Беларусі Эвэліну Шульц трапіць на суд над палітвязьнямі.

«Гэта фанфаронства і цалкам відавочная, наўмысная правакацыя. Спроба падштурхнуць беларускі бок да нейкіх больш рэзкіх крокаў. Мэта таксама зразумелая — справакаваць скандал і на гэтым зрабіць сабе імя, каб ня быць пераведзеным на службу ў больш экзатычныя і гарачыя рэгіёны», — цытуюць Глаза на старонцы МЗС у Фэйсбуку.

Эвэліну Шульц затрымалі 6 верасьня пасьля заканчэньня суду ў «справе анархістаў» і праваабаронцы Марфы Рабковай і даставілі ва УУС Фрунзэнскага раёну Менску. Яе ўтрымлівалі там каля дзьвюх гадзін.

7 верасьня часовага паверанага Беларусі ў Брусэлі выклікалі на размову пасьля затрыманьня дыпляматкі ў Менску.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG