Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Часовага паверанага Беларусі ў Брусэлі выклікалі на размову пасьля затрыманьня дыпляматкі ў Менску


Эвэліна Шульц, часовая павераная ў справах Эўразьвязу ў Беларусі
Эвэліна Шульц, часовая павераная ў справах Эўразьвязу ў Беларусі

Эўрапейская служба зьнешніх дзеяньняў выклікала часовага паверанага ў справах Беларусі, пасьля таго як у Менску затрымалі дыпляматку ЭЗ.

Пра гэта паведамляе партал «Зеркало».

У прадстаўніцтве ЭЗ у Беларусі «Зеркалу» пацьвердзілі інфармацыю пра затрыманьне 6 верасьня часовай паверанай у справах ЭЗ у Менску Эвэліны Шульц і назвалі гэта «недапушчальным і абуральным парушэньнем дыпляматычнага статусу».

Затрыманьне адбылося на выхадзе з будынку суду пасьля публічнага зачытваньня прысуду па «справе дзесяці», «на якім дзесяць палітвязьняў былі асуджаныя на неапраўдана працяглыя і жорсткія тэрміны», — падкрэсьліваюць у прадстаўніцтве.

— Гэтае незаконнае затрыманьне дыплямата зьяўляецца сур’ёзным парушэньнем Венскай канвэнцыі аб дыпляматычных зносінах, якая гарантуе асабістую недатыкальнасьць дыпляматаў, і ставіць пад пытаньне бясьпеку дыпляматаў у Беларусі, — заявілі ў прадстаўніцтве ЭЗ у Беларусі. — Такое незаконнае затрыманьне дыпляматычнага пэрсаналу ЭЗ адбываецца ўжо другі раз. Эўрапейская служба зьнешніх дзеяньняў ужо выклікала беларускага часовага паверанага ў Брусэлі для тлумачэньня гэтага сур’ёзнага інцыдэнту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG