Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША не падтрымліваюць ЭЗ у візавых абмежаваньнях для расейцаў


Дараднік Белага дому ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Джон Кэрбі
Дараднік Белага дому ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Джон Кэрбі

ЗША не падтрымліваюць плян Эўразьвязу аб абмежаваньні выдачы віз грамадзянам Расеі. Пра гэта ў інтэрвію тэлеканалу «Дождь» расказаў дараднік Белага дому ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Джон Кэрбі.

Паводле дарадніка, Вашынгтон увёў абмежаваньні для асобных расейцаў, і гэты інструмэнт дазволіць прыцягваць да адказнасьці прыхільнікаў расейскага прэзыдэнта, якія былі ўцягнутыя ў вайну з Украінай. «Але мы ня лічым, што прыцягваць да адказнасьці ўсіх расейцаў за дзеяньні Пуціна — гэта прадуктыўная мера», — сказаў Кэрбі, падкрэсьліўшы, што візавае пытаньне ня трэба ператвараць у вайну з усім расейскім народам.

Адказваючы на пытаньне аб тэрмінах заканчэньня вайны, Кэрбі адзначыў, што баявыя дзеяньні могуць скончыцца ў любы дзень, як толькі прэзыдэнт Расеі вырашыць вывесьці войскі з тэрыторыі Ўкраіны. Разам з тым, паводле дарадніка, Вашынгтон ня бачыць прыкметаў таго, што Ўладзімір Пуцін так зробіць, таму ЗША будуць працягваць дапамогу ўкраінскаму войску столькі, колькі спатрэбіцца.

Кэрбі таксама адпрэчыў здагадкі аб тым, што цяперашняя вайна — гэта вайна Расеі з ЗША або NATO. «Але гэта — Расея супраць народу Ўкраіны. Гэта Пуцін 24 лютага сёлета вырашыў уварвацца ў суседнюю краіну зусім без прычыны, зусім безь якога-небудзь законнага апраўданьня», — сказаў дараднік.

31 жніўня міністры замежных справаў Эўразьвязу на сустрэчы ў Празе дамовіліся прыпыніць дзеяньне пагадненьня аб спрошчаным візавым рэжыме з Расеяй. Гэта ўскладніць і зробіць даражэйшым уезд у ЭЗ для расейскіх грамадзянаў. У МЗС Расеі і Крамлі заяўлялі, што Масква ўжыве захады ў адказ у выпадку візавых абмежаваньняў для расейцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG