Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Сядзелі дзеці, ледзьве не здурэлі за тры гадзіны». Як у школах глядзелі прамову Лукашэнкі


Конкавіцкі дзіцячы сад-школа, Петрыкаўскі раён, газэта «Петрыкаўскія навіны»
Конкавіцкі дзіцячы сад-школа, Петрыкаўскі раён, газэта «Петрыкаўскія навіны»

1 верасьня беларускія старшаклясьнікі і студэнты сталі «ўдзельнікамі» «адкрытага ўроку» ад Аляксандра Лукашэнкі. Насамрэч першы ўрок быў прысьвечаны «Году гістарычнай памяці», але старшаклясьнікаў і студэнтаў «запрасілі» глядзець 3-гадзінную прамову Лукашэнкі. Як гэта было?

1 верасьня ва ўсіх клясах беларускіх школ мусіў прайсьці ўрок на тэму «Дзень гістарычнай памяці». Напярэдадні Натальля Эйсмант анансавала, што Лукашэнка прыйдзе ў кожную школу. Па выніках апытаньня бацькоў карэспандэнт Свабоды прыйшоў да высновы, што ў асноўным у школах Лукашэнку глядзелі старшаклясьнікі, ва ўнівэрсытэтах — студэнты.

У школах першы ўрок пра гістарычную памяць прайшоў па-рознаму. Як расказалі Свабодзе настаўнікі, некаторыя куратары самі складалі сцэнар уроку і рыхтавалі матэрыялы, іншыя — павялі свае клясы ў музэі і бібліятэкі, праводзілі дыскусіі і віктарыны на «зададзеную тэму».

«Старшаклясьнікам паказвалі Лукашэнку, прычым усе тры гадзіны выступу. Дзеці ледзь не здурэлі. Але дзецца не было куды — за „адкрытым урокам“ назіралі ня толькі клясныя кіраўнікі, але часам і дырэктар школы прыходзіў, і з аддзелу адукацыі „спэцыяльныя людзі“ былі. У некаторых клясах даводзілася настаўнікам і супрацоўнікам адміністрацыі зьмяняць адзін аднаго — бо гэта ж надта доўга было», — расказала адна з настаўніц.

Маці старшаклясьніка расказала, што ў іхнай школе Лукашэнку ўключылі толькі спачатку, на пяць хвілін, потым выключылі. «Урок гістарычнай памяці» для дзяцей правялі, пра генацыд расказалі. «Для вучняў сярэдніх клясаў яго нават і не ўключалі, прынамсі, так было ў нас», — расказала маці аднаго з школьнікаў.

Мазыр, фота з раённай газэты «Маяк Палесся»
Мазыр, фота з раённай газэты «Маяк Палесся»

У дзяржаўных выданьнях ужо апублікаваныя справаздачы студэнтаў і настаўнікаў пра тое, як яны слухалі прамову Лукашэнкі. У цэлым усе «задаволеныя» і «шчасьлівыя», што трапілі на такі ўрок.

Напрыклад, першакурсьніцы Анастасіі «шалёна прыемна, што ён (Лукашэнка. — РС) зьвяртае ўвагу на першакурсьнікаў, яго турбуюць нашы пытаньні, а адказы, якія мы пачулі, будуць нам карысныя».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG