Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязьні Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна ўзялі шлюб у СІЗА


Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна
Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна

Заключэньне шлюбу адбылося 1 верасьня ў менскім СІЗА-1.

Пра шлюб Аляксандрава і Злобінай піша Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Мэдыямэнэджар Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна былі затрыманыя ў студзені 2021 году. Іх абвінавачваюць паводле шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

Былога намесьніка дырэктара інфармагенцтва Андрэя Аляксандрава вінавацяць у арганізацыі пратэстаў, ухіленьні ад выплаты падаткаў, стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня «БелаПАН» альбо ўдзеле ў ім, а таксама ў здрадзе дзяржаве.

Дзяўчыну Аляксандрава Ірыну Злобіну абвінавачваюць таксама ў арганізацыі пратэстаў і здрадзе дзяржаве.

Паводле МУС, Аляксандраў і Злобіна фінансавалі акцыі пратэсту — супрацоўнічалі з краўдфандынгавай плятформай BY_help і ў пэрыяд з 22 жніўня да 9 лістапада 2020 году заплацілі больш як 250 штрафаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG