Як паведаміла ў чацьвер, 1 верасьня, Міністэрства абароны РФ, размова ідзе аб «адпрацаваньні абарончых і наступальных дзеяньняў» на сямі палігонах Усходняй вайсковай акругі, а таксама ў акваторыі і прыбярэжных зонах Ахоцкага і Японскага мораў. У манэўрах удзельнічаюць 140 лятальных апаратаў, 60 баявых караблёў, катэраў і суднаў забесьпячэньня.
У акваторыі Японскага мора групоўкі сіл Ціхаакіянскага флёту Расеі і вайскова-марскіх сіл Кітаю правядуць сумесныя практычныя дзеяньні па абароне марскіх камунікацый і раёнаў марской эканамічнай дзейнасьці.
За вучэньнямі назіраюць экспэрты ад краін Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы, Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і іншых дзяржаў, у тым ліку Азэрбайджану, Беларусі, Індыі, Казахстану, Кіргізіі, Манголіі, Таджыкістану.
Манэўры працягнуцца да 7 верасьня.