Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Міжнародны дзень ахвяраў гвалтоўных зьнікненьняў

Зьніклыя палітыкі Юры Захаранка і Віктар Ганчар
Зьніклыя палітыкі Юры Захаранка і Віктар Ганчар

Падзеі 30 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

Штогод 30 жніўня з ініцыятывы ААН адзначаецца Міжнародны дзень ахвяраў гвалтоўных зьнікненьняў.

У 1999 годзе ў Беларусі зьніклі палітычныя апанэнты Аляксандра Лукашэнкі Юры Захаранка, Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі.

16 сьнежня 2019 году нямецкае выданьне Deutsche Welle апублікавала інтэрвію, у якім Юры Гараўскі, які назваў сябе байцом беларускага «эскадрону сьмерці», расказаў, як удзельнічаў у выкраданьні і забойстве праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі 20 гадоў таму пад камандаваньнем Дзьмітрыя Паўлічэнкі.

24 сьнежня Лукашэнка заявіў, што ніхто, акрамя яго, ня мог даць каманду аб выкраданьні і забойстве палітыкаў, а ён «ніколі ў жыцьці не аддаваў такую каманду» і не аддасьць цяпер.

Таксама ў гэты дзень

1579 — пасьля амаль месячнай аблогі маскоўскі гарнізон Полацку капітуляваў перад войскамі Рэчы Паспалітай на чале з Стэфанам Баторыем.

Стэфан Баторы
Стэфан Баторы

1919 — утвораная Менская беларуская школьная рада.

1991 — абвешчана незалежнасьць Азэрбайджану.

У гэты дзень нарадзіліся

1887 — Эрнэст Рэзэрфорд, адкрывальнік пратона, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па хіміі 1908 году.

Эрнэст Рэзэрфорд
Эрнэст Рэзэрфорд

1954 — Аляксандар Лукашэнка, першы прэзыдэнт Беларусі.

1983 – Васіль Парфянкоў, беларускі грамадзкі актывіст, палітвязень. Ваяваў на баку Ўкраіны ў 2014 і ў 2022 годзе. Уступіў у батальён «Волат» палка Каліноўскага. Імаверна загінуў 26 чэрвеня 2022 ў баях пад Лісічанскам.

У памяці

1885 — Юльян Корсак, беларускі паэт і перакладчык.

1929 — Паўлюк Трус, беларускі паэт.

Паўлюк Трус
Паўлюк Трус

1940 — ​ Джозэф Томпсан, брытанскі фізык, адкрывальнік электрона, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы 1906 году.

1991 — Міхал Арановіч. У часы савецкай улады Арановіч на працягу 30 гадоў быў адзіным каталіцкім сьвятаром у Горадні.

2004 — Ганна Ўланава, дзяячка беларускага адраджэнскага руху.

2013 — Шэймас Хіні, ірляндзкі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1995 году.

Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG