У Беларусі перастаў працаваць сэрвіс Google Фінансы

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Старонка праекту цяпер не адкрываецца ў Беларусі. Гэта выклікана міжнароднымі санкцыямі.

Пры спробе адкрыць старонку зьяўляецца паведамленьне: «У цяперашні час Google Фінансы недаступныя, бо некаторыя міжнародныя пастаўшчыкі дадзеных больш не падтрымліваюць ваш рэгіён. Калі ласка, правярайце наяўнасьць новых абнаўленьняў».

З дапамогай Google Finance можна было сачыць за курсамі валют, цэнамі на акцыі міжнародных кампаній і іншай фінансавай інфармацыяй.

Як пісаў рэсурс dev.by, апошнія месяцы ў Google Finance адлюстроўваўся завышаны курс беларускага рубля.

​
XS
SM
MD
LG