Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стаў вядомы вынік тэсту на наркотыкі фінскай прэм’еркі


Санна Марын
Санна Марын

Прэмʼер-міністарка Фінляндыі Санна Марын атрымала адмоўны вынік тэсту на наркотыкі пасьля абвінавачаньняў у іх ужываньні.

Пра гэта паведаміла прэсавая служба фінскага парлямэнту.

«Тэст, узяты ў прэмʼер-міністаркі Санны Марын 19 жніўня 2022 году, ня выявіў ніякіх наркотыкаў», — гаворыцца ў паведамленьні.

Ва ўрадзе адзначылі, што працэдуру тэставаньня прэмʼерка аплаціла са сваёй кішэні.

У Фінляндыі раней разгарэўся скандал вакол відэа з вечарыны з удзелам прэмʼер-міністаркі. На кадрах Марын танчыць і сьпявае са фінскімі знакамітасьцямі.

На адным з запісаў гучыць слова jauhojengi. Як паведаміла выданьне Yle, слова jauho перакладаецца як «мука» ці «парашок», але ў гутарковай гаворкі можа пазначаць наркотыкі. Jengi перакладаецца як «банда, кампанія».

Відэа апублікавалі ў інтэрнэце, і яны выклікалі шырокі рэзананс. Лідэр апазыцыйнай партыі «Сапраўдныя фіны» Рыіка Пура і дэпутат ад партыі «Цэнтар» Міка Кярня заявілі, што Марын павінна прайсьці тэст на наркотыкі. У парлямэнцкай фракцыі Сацыял-дэмакратычнай партыі (Марын яе лідэрка) распаўсюдзілі заяву, што давяраюць прэмʼерцы.

Марын заявіла, што не ўжывае наркотыкі, і выказала гатоўнасьць здаць аналізы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG