Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна праімпэрскага путчу ў Маскве


 Барыс Ельцын выступае супраць путчу , 19 жніўня 1991.
Барыс Ельцын выступае супраць путчу , 19 жніўня 1991.

Падзеі 19 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

19 жніўня 1991 году ў Маскве адбылася спроба дзяржаўнага перавароту ў СССР: змоўнікі (так званы ГКЧП) адхілілі ад улады прэзыдэнта Міхаіла Гарбачова і заявілі аб увядзеньні надзвычайнага становішча.

У Менску дэпутаты Апазыцыі БНФ прынялі заяву з асуджэньнем путчу, патрабаваньнем скліканьня нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету. Увечары на плошчы перад Домам ураду Беларускі Народны Фронт правёў мітынг пратэсту.

У гэты дзень два гады таму

  • Лукашэнка на пасяджэньні Савету бясьпекі распарадзіўся, сярод іншага, узмацніць ахову мяжы па ўсім пэрымэтры, сачыць за перамяшчэньнем войскаў NATO на тэрыторыі Польшчы і Літвы, спыніць «беспарадкі ў Менску», выкрыць «каналы фінансаваньня» пратэстаў і гарантаваць функцыянаваньне прадпрыемстваў.
  • Сьвятлана Ціханоўская ў відэазвароце заклікала эўрапейскіх лідэраў не прызнаваць выбараў у Беларусі.
  • Некалькі тысяч чалавек пратэставалі на плошчы Незалежнасьці ў Менску супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў.
  • ААТ «Беларуськалій», у штаце якога каля 15 тысяч супрацоўнікаў, — адзінае буйное прадпрыемства Беларусі, дзе спынілі вытворчасьць.

Таксама ў гэты дзень

1562 — пад Невелем аддзел войскаў ВКЛ на чале з гетманам Мікалаем Радзівілам Рудым разьбіў маскоўскае войска на чале з Андрэем Курбскім.

1587 Жыгімонт Ваза стаў вялікім князем літоўскім. Перад гэтым яго прагналі са швэдзкага пасаду тамтэйшыя пратэстанты. У беларускую гісторыю Жыгімонт Ваза ўвайшоў тым, што садзейнічаў Берасьцейскай царкоўнай уніі і адваяваў у Расеі Смаленшчыну.

1888 — у Бэльгіі прайшоў першы ў сьвеце конкурс прыгажосьці.

1925 — у Вільні пачалося выданьне газэты «Жыцьцё Беларуса».

1989 — прэзыдэнт Польшчы Войцех Ярузэльскі прызначыў прэмʼер-міністрам сябра «Салідарнасьці» Тадэвуша Мазавецкага.

У гэты дзень нарадзіліся

1831Зыгмунт Чаховіч, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гадоў.

1883 Габрыэль «Како» Шанэль, француская куцюр’е і заканадаўца моды.

1893 — Баляслаў Слосканс, каталіцкі біскуп, рэлігійны і грамадзкі дзеяч беларускага замежжа.

1896 — Жан Піяжэ, швэйцарскі псыхоляг.

1912 Барыс Мікуліч, беларускі пісьменьнік.

У памяці

1662 — памёр Блез Паскаль, францускі навуковец.

1819 — памёр Джэймс Ват, шатляндзкі інжынэр, вынаходнік-мэханік.

1929 — памёр Сяргей Дзягілеў, расейскі мастацкі і тэатральны дзеяч.

1936 — памёр Фэдэрыка Гарсія Лорка, гішпанскі паэт і драматург.

1977 — памёр Аркадзь Маўзон, беларускі драматург.

2004Купрэеў Мікола, пісьменьнік.

2017 Фурс Алеся, удзельніца паваеннага антысавецкага Супраціву, зьняволеная ГУЛАГу, удзельніца нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980 — пач. ХХІ ст.

Вязень ГУЛАГу Алеся Фурс (Умпіровіч)
Вязень ГУЛАГу Алеся Фурс (Умпіровіч)



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG