Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АЭС у Францыі на мяжы перагрэву ў сувязі са сьпякотай


АЭС у Францыі. Ілюстрацыйная выява
АЭС у Францыі. Ілюстрацыйная выява

У Францыі ужо некалькі тыдняў стаіць гарачыня, якая стварае праблемы для мясцовых АЭС. Асушаныя рэкі занадта цёплыя, і дадатковы перагрэў можа мець сур’ёзныя наступствы для прыроды.

На працягу некалькіх тыдняў тэмпэратура ў Францыі, як і ў іншых эўрапейскіх краінах, сягае 40 градусаў па Цэльсію. Шмат дзе не хапае пітной вады, перасыхае глеба, бушуюць лясныя пажары.

Каля 1/5 з 56 францускіх рэактараў будуць спыненыя, ці прынамсі іх праца будзе зьведзеная да мінімуму, бо рэкі, у якія яны выкідаюць нагрэтую астуджальную ваду, цяпер занадта цёплыя і перавышаюць зададзены ліміт тэмпэратуры.

У звычайных умовах электраэнэргія, атрыманая на АЭС, складае каля 70 працэнтаў вытворчасьці электраэнэргіі ў Францыі. Гэта больш, чым у любой іншай краіне.

Урад Францыі выдзеліў 150 мільярдаў эўра на ядзерны сэктар: на абслугоўваньне дзеючых і будаўніцтва новых АЭС. Гэта нашмат больш, чым інвэстыцыі ў сэктар аднаўляльнай энэргетыкі. Францыя — адзіная эўрапейская краіна, якая ня выканала задачы ЭЗ па аднаўляльнай энэргіі да 2020 году — яны складалі каля 19% вытворчасьці электраэнэргіі ў Францыі, а не 23%, як меркавалася раней.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG