Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нафта таньнее. Гэта зьвязана з крызісам у Кітаі


Ілюстрацыйная выява
Ілюстрацыйная выява

Гэты тыдзень пачаўся са значнага падзеньня сусьветных цэнаў на нафту. Інвэстараў напалохалі паведамленьні пра кепскія паказьнікі кітайскай эканомікі.

У панядзелак на закрыцьці Лёнданскай фондавай біржы барэль эўрапейскай нафты маркі Brent каштаваў $94,55, страціўшы 3,7 працэнта адносна цаны ў канцы папярэдняй сэсіі, піша Gazeta Wyborcza. А на Нью-Ёрскай фондавай біржы барэль амэрыканскай нафты маркі WTI каштаваў 88,77 даляра, патаньнеўшы на 3,6 працэнта.

Падчас першай сэсіі гэтага тыдня цэны на нафту на абедзьвюх біржах упалі ажно на 5%.

Цэны на нафту на мінулым тыдні зьнізілі асьцярогі глябальнай рэцэсіі. Цяпер інвэстараў напалохалі навіны аб дрэнным стане кітайскай эканомікі.

У панядзелак Нацыянальнае бюро статыстыкі Кітая абвясьціла, што прамысловая вытворчасьць у ліпені вырасла на 3,8 працэнта. У гадавым вылічэньні — гэта на 0,1 працэнтнага пункта менш, чым у чэрвені. А спажывецкія выдаткі вырасьлі ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году на 2,7%. Гэта азначае далейшае запаволеньне кітайскай эканомікі і рост страху кітайцаў траціць грошы.

У асноўным гэта зьвязана з крэдытным крызісам на будаўнічым рынку. Пасьля некалькіх гадоў буму кітайскія забудоўнікі пачалі банкрутаваць пад цяжарам даўгоў, выклікаючы фінансавыя праблемы таксама ў будаўнічых кампаній і іх партнэраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG