Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся закрыты суд над журналістам Дзянісам Івашыным. Яму пагражае да 15 гадоў зьняволеньня


Дзяніс Івашын
Дзяніс Івашын

Палітзьняволенага Дзяніса Івашына вінавацяць ва ўмяшаньні ў дзейнасьць супрацоўніка органаў унутраных спраў і здрадзе дзяржаве. Нядаўна КДБ заявіў, што журналіст нібыта супрацоўнічаў з украінскай выведкай.

Працэс над Дзянісам Івашыным праходзіць ў закрытым рэжыме ў будынку Горадзенскага абласнога суду, паведаміла маці журналіста Людміла Івашына.

Паводле зьвестак «Вясны», справу разглядае судзьдзя Валер Раманоўскі.

Стала вядома, што на суд да журналіста прыехалі замежныя дыпляматы — прадстаўнікі Чэхіі, Вялікай Брытаніі, Аўстрыі.

Дзяніса Івашына затрымалі супрацоўнікі КДБ 12 сакавіка 2021 году.

Адразу ён праходзіў падазраваным паводле арт. 365 Крымінальнага кодэксу (умяшаньне ў дзейнасьць супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Пазьней Івашыну выставілі абвінавачваньне яшчэ і паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). А нядаўна КДБ Беларусі абвінаваціў Дзяніса ў супрацоўніцтве з украінскай выведкай.

Палітвязьня трымаюць у горадзенскай турме.

Дзяніс Івашын вядомы сваімі расьсьледаваньнямі пра ўплыў «русского мира» на Беларусь, пра скандальную забудову ў Курапатах і пра пераход былых украінскіх «беркутаўцаў» у сілавыя структуры Беларусі.

Таксама Івашын валянтэрыў як рэдактар сайта міжнароднай расьсьледавальніцкай супольнасьці InformNapalm, працаваў пазаштатным карэспандэнтам газэты «Новы час».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG