Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Медуза»: на выбарах у расейскую Думу ў 2021 годзе ўкінулі 17 млн ​​галасоў


Адзін з участкаў галасаваньня падчас леташніх выбараў дэпутатаў у Дзяржаўную Думу Расеі
Адзін з участкаў галасаваньня падчас леташніх выбараў дэпутатаў у Дзяржаўную Думу Расеі

На расейскіх выбарах дэпутатаў у Дзяржаўную Думу ў верасьні 2021 году ўкінулі каля 17,1 млн з амаль 56,5 мільёна галасоў, яе вынікае з расьсьледаваньня «Медузы». Выданьне атрымала доступ да відэаархіву зь мільёнамі гадзін запісаў з 3505 выбарчых участкаў.

Кадры прааналізавала група незалежных назіральнікаў з дапамогай штучнага інтэлекту. Выданьне зазначае, што праграма ня ўмее ідэнтыфікаваць выбарнікаў або вызначаць, за каго яны аддалі голас, але можа палічыць людзей, якія прагаласавалі на ўчастку. У архіве пераважна запісы з Санкт-Пецярбурга, Краснадарскага краю, Башкартастану, Татарстану, Кузбасу, Саратаўскай і Бранскай абласьцей Расеі.

Паводле афіцыйных зьвестак, на гэтых 3505 участках прагаласавалі 3 мільёны 200 тысяч чалавек. Аднак назіральнікі і праграма налічылі, што бюлетэні ў скрыні для галасаваньня паклалі крыху больш за 2 млн чалавек.

«Калі выказаць здагадку, што такая заканамернасьць слушная і для агульнай колькасьці тых, хто прагаласаваў на выбарах, то можна казаць пра крадзёж ўжо 17,1 мільёна галасоў», — піша «Медуза».

На леташніх выбарах у Дзяржаўную Думу Расеі ЦВК закрыў анлайн-трансляцыю, яе пакінулі для выбаркамаў і кандыдатаў. Валянтэры-назіральнікі запытвалі паўгадзінныя ўрыўкі з трансляцыяў на сайце дзяржаўных паслуг.

Выбары дэпутатаў у расейскую Думу праходзілі тры дні. Яны суправаджаліся шэрагам скандалаў, у тым ліку ўкідамі, спробамі выдаляць назіральнікаў з участкаў, анамальнымі вынікамі электроннага і хатняга галасаваньня, піша «Настоящее Время».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG