Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эстонія перастане ўпускаць расейцаў з выдадзенымі ёю шэнгенскімі візамі


Міністар замежных спраў Эстоніі Урмас Рэйнсалу
Міністар замежных спраў Эстоніі Урмас Рэйнсалу

Праз тыдзень Эстонія перастане дазваляць уезд у краіну расейцам з шэнгенскімі візамі, выдадзенымі Эстоніяй.

Пра гэта сказаў на прэс-канфэрэнцыі міністар замежных спраў краіны Урмас Рэйнсалу, яго цытуе Delfi.

Паводле яго слоў, візы застануцца ў сіле, але іх уладальнікі падпадуць пад санкцыі і ім будуць адмаўляць ва ўезьдзе. Гэта не датычыць візаў, выдадзеных іншымі краінамі Шэнгенскага пагадненьня.

Рэйнсалу сказаў таксама аб выключэньнях з гэтага рашэньня, яны будуць зроблены для:

  • асобаў, якія працуюць у дыпляматычным прадстаўніцтве;
  • асобаў, чыя праца зьвязаная зь міжнароднымі перавозкамі;
  • асобаў, чыё прыбыцьцё зьвязана з гуманітарнымі прычынамі;
  • асобаў, якія наведваюць сваяка ў Эстоніі;
  • асобаў, якія маюць права на свабоднае перамяшчэньне па ЭЗ.

Раней стала вядома, што некалькі краін Эўразьвязу прапанавалі абмеркаваць забарону на выдачу шэнгенскіх візаў грамадзянам Расеі на сустрэчы кіраўнікоў МЗС ЭЗ, якая пройдзе ў канцы жніўня. За тое, каб расейцам перасталі выдаваць турыстычныя візы на агульнаэўрапейскім узроўні, выступалі Польшча і Фінляндыя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG