Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Камунарка» зьмяніла чырвона-белы дызайн цукерак на «васільковы» зь «беларускай сымболікі»


Набор цукерак «Жадаю вам» вытворчасьці беларускай «Камунаркі» раней быў выкананы ў чырвона-белых колерах, а цяпер афармленьне памянялася на бела-бэзавае.

На гэта зьвярнуў увагу тэлеграм-канал «Беларусь головного мозга», выказаўшы здагадку, што прычына таму — альбо жаданьне адмежавацца ад «небясьпечнага» спалучэньня колераў, альбо дэфіцыт фарбы для абгорткі.

Афармленьне каробкі цукерак фабрыка памяняла яшчэ ў чэрвені, растлумачыўшы такое рашэньне патрыятычнымі меркаваньнямі. «За аснову мы ўзялі адценьне лугавога васілька, які часта выкарыстоўваецца ў беларускай сымболіцы», — растлумачыла ў сацсетках прэс-служба «Камунаркі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG