Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы легальна працуюць больш за 90 тысяч беларусаў


Акцыя беларусаў у Варшаве. Архіўнае фота
Акцыя беларусаў у Варшаве. Архіўнае фота

Паводле зьвестак міністра сям’і і сацыяльнай палітыкі Польшчы Марлены Малянг, у краіне легальна працуюць больш за мільён іншаземцаў. Украінцы складаюць самую вялікую групу — 735,8 тыс. чалавек, за імі ідуць беларусы — іх 91,2 тысячы, на трэцім месцы грузіны — 29,1 тысячы.

З канца сакавіка колькасьць іншаземцаў у Польшчы, якія легальна працуюць і плацяць сацыяльныя складкі, вырасла прыкладна на 93 тысяч чалавек, цяпер такіх амаль 1 млн 25 тысяч.

«Гэтыя людзі займаюць вельмі важнае месца на нашым рынку працы, бо яны дапамагаюць запаўняць кадравыя прагалы ў многіх галінах і тым самым спрыяюць разьвіцьцю эканомікі», — сказала Марлена Малянг.

Паводле інфармацыі, атрыманай Цэнтрам беларускай салідарнасьці ад Управы ў справах іншаземцаў, на 30 чэрвеня 2022 году 52 313 грамадзян Беларусі маюць дзейны дакумэнт, які дае права знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы. Сярод іх:

  • 28 179 — сталы дазвол на жыхарства,
  • 20 053 — часовы дазвол на жыхарства,
  • 2415 — дадатковую абарону,
  • 864 — дазвол на знаходжаньне доўгатэрміновага рэзыдэнта ЭЗ,
  • 508 — часовую абарону,
  • 294 — статус уцекача.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG