Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы з польскім гуманітарным відам на жыхарства змогуць наведаць Беларусь


Грамадзяне Беларусі, якія маюць гуманітарны від на жыхарства ў Польшчы, змогуць езьдзіць у Беларусь і назад, паведаміў Цэнтар беларускай салідарнасьці са спасылкай на Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы.

Раней паведамлялі, што польскі гуманітарны від на жыхарства выключае магчымасьць паездак у Беларусь.

У сувязі з супярэчлівай інфармацыяй адносна таго, ці змогуць беларусы, якія атрымалі «гуманітарны» від на жыхарства (выдадзены на падставе арт. 186, ч. 1 п. 9 польскага Закона аб замежніках) ідуць), выяжджаць у Беларусь і бесьперашкодна вяртацца ў Польшчу, кіраўніца Дэпартамэнту прававой дапамогі ЦБС Вольга Добравольская накіравала афіцыйны запыт у МУС Польшчы.

У Дэпартамэнце міжнародных спраў і міграцыі МУС Польшчы адказалі, што «выезд грамадзяніна Беларусі ў краіну паходжаньня ня будзе сам па сабе падставай адклікаць дазвол на часовае знаходжаньне», выдадзены паводле гуманітарных падстаў.

Таксама, МУС Польшчы прадставіла неабходную інфармацыю пра атрыманьне такога віду на жыхарства, іх можна пачытаць тут.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG