Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі выявілі новы штам COVID-19 «Омікрон-ніндзя»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя з спасылкай на намесьніка міністра — галоўнага дзяржаўнага санітарнага лекара Аляксандра Тарасенку.

Паводле Тарасенкі, новы варыянт штаму каранавірусу «Омікрон» выявілі ў пацыентаў у Менску і Віцебску.

«Можам гаварыць аб пачатку цыркуляцыі гэтага штаму, — адзначыў Аляксандар Тарасенка. — Мы не чакаем зьменаў у пляне лячэньня, а таксама ў клініцы і цяжкасьці цячэньня. Хоць у сусьветнай прэсе ёсьць наконт гэтага думка, што штам больш кантагіёзны і цяжка праходзіць. Мы ўсё ж перакананыя, што дадатковых захадаў ад Міністэрства аховы здароўя (акрамя як паскарэньня тэмпаў вакцынацыі) ня трэба».

Намесьнік міністра здароўя паведаміў аб завяршэньні цыркуляцыі варыянту штаму «Омікрон» — «Омікрон-стэлс» (каля 8% хворых), у астатніх пацыентаў выяўляюцца іншыя варыянты «Омікрону» — ВА.4 і ВА.5. Іх больш за 90% ад усіх новых выпадкаў заражэньня вірусам SARS-CoV-2.

Паводле Тарасенкі, «Омікрон-ніндзя», выяўлены ў 43 краінах сьвету, у параўнаньні зь іншымі варыянтамі мае «вялікую трансьмісіўнасьць і лепш ухіляецца ад дзеяньня антыцелаў, што нэўтралізуюць вірус».

Аднак чыноўнік падкрэсьліў, што ўсе наяўныя ў краіне вакцыны дазваляюць абараніць прышчэпленых грамадзян ад цяжкага праходжаньня хваробы COVID-19.

Раней Тарасенка заяўляў, што рост захворваньня на COVID-19 у Беларусі чакаецца ў верасьні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG