Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ліпені ў Беларусі прадалі ў 5 разоў менш новых аўтамабіляў, чым летась. З пачатку году — на 50% менш


Беларуская аўтамабільная асацыяцыя падвяла вынікі продажу новых аўтамабіляў у ліпені, а таксама з пачатку 2022 году.

У ліпені афіцыйны рынак новых аўтамабіляў Беларусі працягнуў падзеньне, адзначаецца ў паведамленьні асацыяцыі. Аўтадылеры прадалі ўсяго 837 новых аўтамабіляў (694 легкавыя і 143 лёгкія камэрцыйныя). Гэта амаль у 5 разоў ніжэй за ўзровень ліпеня мінулага году. Такія зьвесткі паведаміла Марына Рудакова, якая кіруе групай Volkswagen у Беларусі.

У параўнаньні з папярэднім месяцам, калі было прададзена больш за 1100 легкавых аўтамабіляў, рынак упаў больш чым у паўтара раза. Аднак вынік аказаўся ўсё ж вышэйшым, чым у красавіку — траўні 2022 году. У ліпені на першае месца па колькасьці продажаў новых аўтамабіляў выйшлі Geely (290 аўтамабіляў).

За сем месяцаў 2022 году ў Беларусі прадалі 12 741 новы аўтамабіль (за аналягічны пэрыяд мінулага году — 26 265), дынаміка ў параўнаньні з 2021 годам — мінус 51,5%.

У дзясятцы лідэраў рынку — аўтамабілі Lada (3400 прададзеных з пачатку году аўтамабіляў), Geely (2008 аўтамабіляў), Kia (1312), Renault (995), Volkswagen (926), Hyundai (785).

Што да найбольш папулярных мадэляў, у студзені-ліпені 2022 году больш за ўсё прадалі аўтамабіляў LADA Vesta (1772), Kia Rio (943), Geely Atlas Pro (911), Volkswagen Polo Liftback (688), Geely Coolray (670).

Як паведамлялі раней экспэрты асацыяцыі, з пачатку вайны Расеі супраць Украіны новыя машыны ў Беларусі падаражэлі на 40-80%. Пры гэтым вяртаньне курсу даляра на даваенны ўзровень у красавіку не прывяло да зьніжэньня цэнаў. У БАА таксама сьцьвярджаюць, што большасьць аўтамабільных дылераў Беларусі выжывае дзякуючы абслугоўваньню раней прададзеных машын.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG