Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Напярэдадні 90-годзьдзя Мальдзіса ўлады прыпынілі рашэньне аб прысваеньні ягонага імя Астравецкай раённай бібліятэцы


Адам Мальдзіс
Адам Мальдзіс

Бібліятэцы толькі далі імя вядомага беларускага навукоўцы, як ужо зьбіраюцца забраць. Прычына — скарга Вольгі Бондаравай.

Горадзенскі аблвыканкам прыпыніў рашэньне Астравецкага райвыканкаму аб наданьні раённай бібліятэцы імя Адама Мальдзіса. Рашэньне зьмясьціла ў сваім тэлеграм-канале прарасейская актывістка Вольга Бондарава, якая актыўна падтрымлівае Лукашэнку.

Інфармацыя пра тое, што Астравецкай раённай бібліятэцы далі імя знакамітага ўраджэнца раёну прафэсара Адама Мальдзіса, зьявілася ў ліпені. Прарасейскія тэлеграм-каналы абурыліся гэтым, у тым ліку Бондарава. Яны сталі пратэставаць і абражаць Мальдзіса, называючы яго «палянафілам» і «калябарантам».

Першапачаткова ўпраўленьне культуры Горадзенскага аблвыканкаму заяўляла, што рашэньне аб наданьні імя Мальдзіса бібліятэцы адмяняцца ня будзе, але ня будуць вешаць і памятнай дошкі.

Адам Мальдзіс — доктар філялягічных навук, аўтар унікальных дасьледаваньняў у галіне гісторыі беларускай літаратуры. У 1962–1991 гадах працаваў у Інстытуце літаратуры АН БССР. Быў стваральнікам і дырэктарам Нацыянальнага навукова-асьветнага цэнтру імя Францішка Скарыны.

Мальдзіс памёр сёлета 3 студзеня. 7 жніўня споўніцца 90 гадоў з дня яго нараджэньня. Яго пахавалі ў вёсцы Задворнікі Астравецкага раёну, на малой радзіме літаратуразнаўцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG