Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі Хэльсынскі камітэт накіраваў спэцдакладчыкам ААН паведамленьне пра катаваньне падсудных у «справе Аўтуховіча»


Падазраваныя на судзе над групай Аўтуховіча
Падазраваныя на судзе над групай Аўтуховіча

Беларускі Хэльсынскі камітэт заявіў, што ў «справе Аўтуховіча» гаворка пра сытуацыю адразу зь некалькімі людзьмі, да якіх прымяняюцца катаваньні.

БХК накіраваў спэцдакладчыкам ААН паведамленьне аб катаваньнях, праве на здароўе, незалежнасьць судзьдзяў і адвакатаў, а таксама аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Там выкладзена інфармацыя пра грубыя парушэньні правоў чалавека ў дачыненьні абвінавачаных у справе Мікалая Аўтуховіча.

«У прыватнасьці, мы паведамілі, што абвінавачаныя ўтрымліваюцца ў нечалавечых умовах, зазнаюць псыхалягічныя і фізычныя катаваньні: іх, у прыватнасьці, пазбаўляюць сувязі і не аказваюць неабходнай мэдыцынскай дапамогі.

Мы зьвярнулі ўвагу спэцыяльных дакладчыкаў на тое, што Мікалай Аўтуховіч ужо 22 дні трымае сухую галадоўку на знак пратэсту супраць абмежаваньняў ліставаньня, а таксама расказаў пра цяжкі стан здароўя і бесчалавечныя ўмовы ўтрыманьня».

У дакладзе БХК пералічыў факты жорсткага абыходжаньня ў дачыненьні Ўладзімера Гундара, які прайшоў галадоўку ў знак пратэсту супраць таго, што суд не рэагаваў на яго патрабаваньні, а таксама ў адказ на прымусовае разьдзяваньне перад судовым працэсам. Таксама праваабаронцы перадалі скаргі Галіны Дзербыш, Любові і Сяргея Разановічаў, Ірыны Мельхер на праблемы са здароўем, а таксама Паўла Разановіча на фізычныя і псыхалягічныя катаваньні, каб прымусіць яго падпісаць загадзя падрыхтаваныя паказаньні.

Хоць суд над Аўтуховічам быў зроблены адкрытым, фактычна пусьцілі на яго толькі некалькі сваякоў і прадстаўнікоў выключна дзяржаўных СМІ.

БХК падкрэсьліў, што ёсьць падставы лічыць, што такія дзеяньні накіраваныя на тое, каб утаіць ад праваабаронцаў і грамадзкасьці факты працэдурных парушэньняў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG