Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Буйны эстонскі банк LHV Pank спыняе прыём плацяжоў зь Беларусі


З 9 жніўня буйны эстонскі банк LHV Pank ня будзе прымаць плацяжы ад беларускіх і расейскіх фінансава-крэдытных устаноў.

Як паведаміў банк, гэта зьвязана са «складаным міжнародным становішчам, выкліканым расейска-ўкраінскай вайной».

«Ажыцьцяўленьне плацяжоў, зьвязаных з Расеяй і Беларусьсю, стала вельмі складаным і рызыкоўным з прычыны абмежаваньняў, накладзеных установамі-пасярэднікамі ў плацяжах», — гаворыцца ў рэлізе.

Плацяжы, атрыманыя, пачынаючы з 9 жніўня, вернуць платніку. Забарона распаўсюджваецца на ўсе валюты, а таксама на даччыныя кампаніі расейскіх і беларускіх банкаў, якія могуць быць зарэгістраваныя або весьці дзейнасьць за межамі дзьвюх краін.

«У выключных выпадках мы зможам прыняць плацяжы ад расейскіх і беларускіх банкаў, зьвязаныя з нацыянальнымі інтарэсамі Эстоніі або сацыяльнымі прычынамі, напрыклад пэнсіямі», — зазначыў LHV Pank.

  • 30 сакавіка банк увёў забарону на пераводы ў беларускія банкі. Абмежаваньне тычылася любой валюты, а таксама плацяжоў зь «Белінвэстбанку», банку «Дабрабыт», Банку разьвіцьця, «Белаграпрамбанку», «Белгазпрамбанку».
  • LHV Pank прадастаўляе банкаўскія і фінансавыя паслугі, кліентамі зьяўляюцца прыватныя асобы, малыя і сярэднія кампаніі, інстытуцыйныя інвэстары. LHV Pank — трэці ў велічыні банк у Эстоніі, паслугамі якога карыстаюцца больш за 250 тысяч кліентаў, адзін з найбуйнейшых брокераў на біржах NASDAQ OMX у краінах Балтыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG