Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За кратамі ўжо 10 сябраў АГП, у тым ліку лідэры партыі


Ілюстрацыйнае фота. Зьезд АГП
Ілюстрацыйнае фота. Зьезд АГП

27 ліпеня, у Дзень Незалежнасьці Беларусі, быў затрыманы лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў, а таксама Антаніна Кавалёва (былая намесьніца старшыні) і Аксана Аляксеева (кіраўніца Менскай гарадзкой арганізацыі АГП).

Як адзначае намесьніца старшыні АГП Ганна Красуліна, усе трое цяпер у ізалятары часовага ўтрыманьня. Вядома, што на Мікалая Казлова завялі крымінальную справу па арт. 342 КК («актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»).

Актывіст АГП Артур Смалякоў ня выйшаў праз 15 дзён арышту. Паводле інфармацыі «Вясны», яму таксама інкрымінуюць арт. 342 Крымінальнага кодэксу.

Паводле Ганны Красулінай, раней улады пасадзілі за краты яшчэ 6 сябраў АГП:

1. Аляксандар Кабанаў (намесьнік старшыні АГП)
2. Леанід Судаленка
3. Уладзімер Няпомняшчых
4. Андрэй Кудзік
5. Рамуальд Улан
6. Аляксандар Нагела

Агулам цяпер за кратамі 10 сябраў партыі.

«АГП — апазыцыйная, але афіцыйна зарэгістраваная партыя, якая ўваходзіць у сямʼю Эўрапейскай народнай партыі. Законных падставаў для арыштаў няма. Зразумела, што рэжым даўно перастаў клапаціцца пра законныя падставы. Да гэтага партый не чапалі», — адзначае Ганна Красуліна.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG