Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: выйшаў на волю шматдзетны бацька Мікалай Шэметаў


Мікалай Шэметаў з жонкай Аксанай. Архіўнае фота
Мікалай Шэметаў з жонкай Аксанай. Архіўнае фота

Праваабарончы цэнтар «Вясна» афіцыйна прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1265 чалавек. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням паведамляюць, што перасьледаваных у палітычна матываваных справах значна болей.

Пасьля адбыцьця пакараньня выйшаў на волю Мікалай Шэметаў, паведамляе ініцыятыва дапамогі палітвязьням Dissident.by.

32-гадоваму шматдзетнаму бацьку 16 ліпеня прысудзілі 2 гады калёніі за нібыта арганізацыю і падрыхтоўку дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.

Тэрмін Мікалай адбываў у Івацэвіцкай ПК № 22.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG