Беларусь за санкцыі адклікала свайго амбасадара зь Вялікай Брытаніі

МЗС Беларусі
МЗС Беларусі

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз паведаміў аб адкліканьні амбасадара Беларусі ў Вялікай Брытаніі.

Паводле Анатоля Глаза, амбасадара Беларусі ў Лёндане адклікалі «ў сувязі з шэрагам варожых недружалюбных крокаў Вялікай Брытаніі, сыстэмна нацэленых на нанясеньне максымальнай шкоды беларускім грамадзянам і юрыдычным асобам».

Узровень дыпляматычнага прадстаўніцтва Беларусі ў Лёндане панізілі да часовага паверанага ў справах.

Гэта адказ Менску за «ўвядзеньне беспрэцэдэнтных санкцый у дачыненьні да нашых людзей, работнікаў прадпрыемстваў, беларускай эканомікі і фінансавай сыстэмы, абмежаваньне працы беларускіх журналістаў і СМІ, беспадстаўную забарону на палёты авіякампаніі «Белавія», валюнтарысцкую нявыдачы візаў беларускім парлямэнтарам на пасяджэньне Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ",— заявілі ў МЗС.

Амбасадарам Беларусі ў Вялікай Брытаніі з 2020 году зьяўляецца Максім Ермаловіч. 28 чэрвеня 2022 году ён узяў удзел у працы форуму кліматычных інавацый (Climate Innovation Forum), які адбыўся ў Лёндане.

Максім Ермаловіч
Максім Ермаловіч

Амбсадаркай Вялікай Брытаніі ў Менску з 2019 году працуе Жаклін Пэркінс.

Жаклін Пэркінс, амбасадарка Вялікай Брытаніі
Жаклін Пэркінс, амбасадарка Вялікай Брытаніі

​
XS
SM
MD
LG