Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі пацьвердзіў, што Ўкраіна неўзабаве адновіць экспарт збожжа


Пшанічнае поле непадалёк ад Кіева, 29 чэрвеня 2022
Пшанічнае поле непадалёк ад Кіева, 29 чэрвеня 2022

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі 25 ліпеня пацьвердзіў, што найбліжэйшым часам краіна адновіць экспарт збожжа праз Чорнае мора ў адпаведнасьці з дасягнутымі ў Стамбуле дамоўленасьцямі.

«З нашага боку дзейнічае калідор, у нашых водах ён кантралюецца Ўкраінай, і праверкі [суднаў] у іх будуць рабіцца толькі ўкраінцамі», — заявіў Зяленскі, падкрэсьліўшы, што Ўкраіна не зрывае экспарт, як гэта сьцьвярджае расейскі бок.

Па словах украінскага прэзыдэнта, далейшае забесьпячэньне экспарту ляжыць на Турэччыне і ААН, якія «павінны клапаціцца пра бясьпеку суднаў іншых краін, якія пагадзіліся перавозіць збожжа, кукурузу і ячмень», у тым ліку кантралюючы дзеяньні Расеі, якая, «як выявілася, можа біць ракетамі нават пасьля дамоўленасьцей».

Намесьнік прэсавага прадстаўніка Генэральнага сакратара ААН Фархан Хак заявіў, што першыя судны са збожжам могуць пакінуць чарнаморскія парты Ўкраіны на працягу некалькіх дзён. Усе бакі, паводле яго слоў, пацьвердзілі прыхільнасьць да Стамбульскіх пагадненьняў.

Фархан Хак дадаў, што спэцыяльна створаны сумесны каардынацыйны цэнтар у Стамбуле будзе падтрымліваць сувязь з суднаходнай галіной і апублікуе падрабязныя працэдуры для суднаў у найбліжэйшы час.

  • 22 ліпеня ў Стамбуле было падпісана пагадненьне аб вывазе з Украіны збожжа і іншых харчовых тавараў праз украінскія чарнаморскія парты — ва ўмовах расейскага ўварваньня. Прадстаўнікі Ўкраіны і Расеі падпісалі два асобныя пагадненьні з прадстаўнікамі ААН і Турэччыны, якія павінны стаць гарантамі дамоўленасьцей.
  • Паводле падпісаных дакумэнтаў, у Чорным моры павінны быць разблякаваныя тры ўкраінскія парты: Адэса, Чарнаморск і Южнае. Расея блякавала іх з пачатку вайны 24 лютага.
  • У чарнаморскіх партах сабраліся мільёны тон харчовых прадуктаў. Зрыў экспарту ўкраінскага збожжа і іншай сельскагаспадарчай прадукцыі стаў адным з фактараў росту сусьветных цэнаў на прадукты харчаваньня, лічаць экспэрты. ААН папярэджвае пра небясьпеку голаду ў некаторых краінах, асабліва ў Афрыцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG