Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Расеі вырашылі закрыць агенцтва, якое дапамагае габрэям рэпатрыявацца ў Ізраіль


Ерусалім
Ерусалім

Міністэрства юстыцыі Расеі просіць ліквідаваць у краіне габрэйскае агенцтва «Сахнут», якое аказвае дапамогу пры рэпатрыяцыі ў Ізраіль, паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на Басманны суд Масквы.

Прэтэнзіі Мін'юста да арганізацыі «Падтрымка сувязяў з габрэйскай дыяспарай «Габрэйскае агенцтва „Сахнут“» зьвязаныя зь нібыта парушэньнем ім заканадаўства «пры ажыцьцяўленьні дзейнасьці», заявіла прэс-сакратар суду Кацярына Бураўцова. Разгляд справы прызначаны на на 28 ліпеня.

Раней ізраільская газэта Jerusalem Post пісала, што расейскія ўлады запатрабавалі ад «Сахнут», які займаецца рэпатрыяцыяй у Ізраіль і дапамогай рэпатрыянтам, спыніць дзейнасьць у краіне.

Выданьню РБК у расейскім прадстаўніцтве «Сахнут» тады сказалі, што не атрымлівалі патрабаваньняў аб неадкладным спыненьні дзейнасьці. Прадстаўніцтва агенцтва працягвае дзейнасьць у адпаведнасьці з заканадаўствам Расеі, заяўлялі там.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG