Украінскае войска каля Херсону пашкодзіла мост цераз Дняпро, важны для тылавога забесьпячэньня расейцаў

Херсон, Украіна. травень 2022
Херсон, Украіна. травень 2022

Узброеныя сілы Ўкраіны нанесьлі два ўдары па Антонаўскаму мосьце, які зьядноўвае два берагі Дняпра між Антонаўкай (прыгарадам Херсона) і горадам Алешкі (ранейшы Цюрупінск. — РС).

Акупацыйная адміністрацыя Херсона паведаміла, што рух на гэтым мосьце спынены.

Выведка Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі лічыць Антонаўскі мост галоўнай уразьлівасьцю для расейцаў, бо празь яго ў акупаваны імі Херсон дастаўлялася вайсковая тэхніка, боепрыпасы і паліва.

Паводле брытанскай выведкі, мост яшчэ можна выкарыстоўваць, але там пашкоджана праезная частка. Антонаўскі мост у тым рэгіёне — адзін з двух пунктаў пераправы празь Дняпро, па якім Расея можа забясьпечваць або выводзіць свае войскі з акупаванай тэрыторыі Херсонскай вобласьці. У гэтую зону ўваходзіць і Херсон.

«Там плынь Дняпра зьяўляецца натуральным бар’ерам шырынёй каля 1000 мэтраў. Такім чынам, кантроль над пераправамі цераз Дняпро, імаверна, стане ключавым фактарам у зыходзе баявых дзеяньняў у гэтым рэгіёне», — рэзюмавала выведка Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі.

​
XS
SM
MD
LG