Украінскае войска зьнішчыла 14 расейскіх складоў з боепрыпасамі на акупаваных тэрыторыях Украіны

Пажар на складзе ў Сімфэропалі
Пажар на складзе ў Сімфэропалі

Узброеныя сілы Ўкраіны з канца чэрвеня пачалі наносіць кропкавыя артылерыйскія ўдары па складах з расейскім узбраеньнем у акупаваных украінскіх населеных пунктах.

Паводле BBC News Україна, зьнішчана мінімум 14 складоў у Херсонскай, Харкаўскай, Данецкай, Луганскай і Запароскай абласьцях.

Афіцыйна ні Генэральны штаб Узброеных сіл Украіны, ні Міністэрства абароны Расеі не паведамлялі аб такіх выпадках.

Журналісты BBC News Україна прааналізавалі інфармацыю і відэадоказы, якія распаўсюджвалі ў сацыяльных сетках вайсковыя журналісты, блогеры і сьведкі такіх выбухаў.

​
XS
SM
MD
LG