Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бэрліне пачаўся II Форум дэмакратычных сіл Беларусі. Сярод удзельнікаў — прадстаўнікі расейскай апазыцыі


Першы Форум дэмакратычных сіл, які прайшоў у Варшаве 16-17 траўня
Першы Форум дэмакратычных сіл, які прайшоў у Варшаве 16-17 траўня

У Форуме, які праходзіць 11-12 ліпеня, акрамя беларускіх палітычных дзеячаў, такіх як Валер і Вераніка Цапкалы, Вольга Карач, Яраслаў Раманчук, Ігар Макар, выступяць і расейскія эканамісты Вячаслаў Іназемцаў і Сяргей Гурыеў і палітоляг Станіслаў Бялкоўскі.

Арганізатары II Форуму дэмакратычных сіл Беларусі адзначылі, што свой удзел у мерапрыемстве пацьвердзілі 120 чалавек.

Запрошаны былі палітыкі, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці, навукі, бізнэсу, экспэртнай супольнасьці, дыяспары, незалежна ад грамадзянства, палітычных поглядаў, рэлігійных перакананьняў, сацыяльнага статусу. Таксама запрашэньні накіравалі нямецкім і эўрапейскім палітыкам, прадстаўнікам нямецкіх бізнэс-асацыяцый і кампаній.

Паводле раскладу Форуму, у праграме прадугледжаны адкрытыя дыскусіі ў пытаньнях палітычных зьняволеных, санкцый, падтрымцы мэдыя і грамадзянскай супольнасьці.

Будуць таксама прадстаўлены прапановы працоўных груп першага Форума дэмакратычных сіл, які прайшоў у Варшаве 16-17 траўня.

Назіраць за працай форуму можна онлайн.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG