Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшла беларускамоўная відэакніга для дзетак «Чытанка для маленькіх». Відэа


На Youtube-канале «Будзьма» выйшла першая частка відэакнігі «Чытанка для маленькіх» на беларускай мове, яе можна глядзець, слухаць і чытаць адначасова.

Укладальнікі кнігі — вядомыя беларускія мовазнаўцы Вінцук Вячорка і Пётра Садоўскі.

Казкі і вершы з малюнкамі на роднай мове для дзетак дашкольнага ўзросту агучылі акторка і сьпявачка Ганна Хітрык ды актор Павал Харланчук.

У «Чытанцы» сабраныя народныя, а таксама аўтарскія вершы і казкі, калыханкі і гульнёвыя прыпеўкі для дзетак да трох гадоў.

Мастачка — Святлана Канькова-Дударэнка.

Музыка — Аня Хітрык.

Папяровая кніга «Чытанка для маленькіх», укладзеная Вінцуком Вячоркам і Пётрам Садоўскім, выйшла ў 2014 годзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG