Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускую валянтэрку з Бучы Карыну Пацёмкіну выдвараюць з Украіны


Карына Пацёмкіна
Карына Пацёмкіна

Карына Пацёмкіна павінна пакінуць тэрыторыю Ўкраіны да 15 ліпеня.

Пра гэта беларуска паведаміла ў сваім Фэйсбуку, апублікаваўшы фота з адпаведным штампам у пашпарце.

Фота з Фэйсбуку Карыны Пацёмкінай
Фота з Фэйсбуку Карыны Пацёмкінай

Да гэтага ў Карыны Пацёмкінай не прынялі дакумэнты для падачы на часовы від на жыхарства ва Ўкраіне. Паводле дзяўчыны, яна прыйшла ў міграцыйную службу, каб падаць дакумэнты на афармленьне часовага віду на жыхарства, выкарыстоўваючы для гэтага падставу «валянтэрства ў арганізацыі». Але пакет дакумэнтаў, у тым ліку падзяку ад Бучанскай тэрытарыяльнай грамады, не прынялі, кажа Пацёмкіна.

Пазьней супрацоўніца міграцыйнай службы забрала ў Пацёмкінай пашпарт і сказала, што ў яе будзе штраф, але «мінімальны, бо яна валянтэрка».

Дагэтуль на тэрыторыі Ўкраіны Пацёмкіна заставалася бязь віду на жыхарства і жыла ў Бучы. Паводле самой дзяўчыны, яна «проста легальна заставалася на тэрыторыі Ўкраіны 180 дзён», дакумэнты на палітычны прытулак яна не падавала, толькі патэлефанавала ў міграцыйную службу, і ёй сказалі, што на ваенным становішчы яны не прымаюць заявы на ўцякацтва, але «званок зафіксавалі і ператэлефануюць як скончыцца вайна».

30 чэрвеня Карыне Пацёмкінай уручылі падзяку за валянтэрскую дзейнасьць ва Ўкраіне.

Раней праваабаронца Анісія Казьлюк пісала, што беларус Дзяніс Дашчынскі, якому таксама паставілі такі штамп у пашпарце з абавязаньнем пакінуць Украіну, выехаў і на мяжы яму паведамілі, што дадзены штамп прыраўноўваецца да дэпартацыі і што вярнуцца назад ва Ўкраіну ён зможа не раней, чым праз 90 дзён.

Сама Анісія Казьлюк у чэрвені таксама апынулася пад пагрозай дэпартацыі, але сытуацыю ўдалося ўлагодзіць дзякуючы ўмяшаньню прадстаўнікоў Офісу Сьвятланы Ціханоўскай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG