Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 8 ліпеня Польшча пачне прыём заяў на від на жыхарства на гуманітарных падставах


Сьвятлана Ціханоўская на сустрэчы ў МУС Польшчы
Сьвятлана Ціханоўская на сустрэчы ў МУС Польшчы

Ваяводзкія ўправы ў Польшчы пачнуць прыём заяў на выдачу дазволаў на жыхарства з гуманітарных прычынаў з 8 ліпеня.

Пра гэта паведаміў Офіс Сьвятланы Ціханоўскай са спасылкай на МУС Польшчы.

З 1 жніўня чакаецца пачатак выдачы гуманітарных візаў у Варшаве для беларусаў, якія прыбылі з Украіны бязь візаў, зь верасьня — у Беластоку, Любліне і Познані. На сустрэчы каманды Ціханоўскай з МУС Польшчы абмяркоўвалі таксама праблемы з запісам на візы ў Беларусі.

Павал Латушка і Сьвятлана Ціханоўская
Павал Латушка і Сьвятлана Ціханоўская

Перад гэтым, пасьля аднаго з апошніх візытаў Сьвятланы Ціханоўскай, прадстаўнікоў яе Офісу і Нацыянальнага антыкрызіснага кіраўніцтва, пры МУС краіны стварылі спэцыяльную працоўную групу. Па выніках яе працы распрацавалі і ўнесьлі папраўкі ў заканадаўства Польшчы, якія прадугледжваюць выдачу беларусам дазволаў на жыхарства з гуманітарных прычынаў, а таксама выдачу гуманітарных візаў непасрэдна на тэрыторыі краіны беларусам, вымушаных перамясьціцца ў Польшчу з Украіны праз вайну.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG