Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярослаў Качыньскі: У Беларусі няма сіл, якія змаглі б зрынуць Лукашэнку


Ярослаў Качыньскі
Ярослаў Качыньскі

Цяпер у Беларусі «няма ўнутраных сіл, якія змаглі б зрынуць Аляксандра Лукашэнку», заявіў на сустрэчы з жыхарамі Бельску на Падляшшы старшыня польскай кіроўнай партыі «Права і справядлівасьць» Ярослаў Качыньскі.

«Пакуль Беларусь поўнасьцю падпарадкавана Расеі. Лукашэнка ледзь не паплаціўся за захаваньне сваёй улады далучэньнем да Расеі», — цытуе Качынскага сайт BPN.

«Вядома, [Лукашэнка] ухіляецца ад удзелу ў вайне з прычыны таго, што баіцца пройгрышу Расеі. А ён лічыць, відаць, што Захад у рэшце рэшт у гэтую вайну ўключыцца і гэта скончыцца поўнай паразай», — сказаў палітык.

На думку Качыньскага, пратэсты 2020 году ў Беларусі скончыліся паразай, бо «да гэтага бунту не далучыліся буйныя прадпрыемствы».

У гэтым кантэксьце кіраўнік «Права і справядлівасьці» нагадаў, што пратэст у сацыялістычнай Польшчы ў 80-х гадах быў «камбінаваны», бо аб’ядноўваў тры сілы: працоўных, інтэлігенцыю і каталіцкую царкву.

«Няма ніякіх прыкмет таго, што нешта падобнае адбудзецца ў Беларусі, — заявіў Ярослаў Качыньскі. — Затое, магчыма, у Эўропе будзе фармавацца новая геапалітычная сыстэма, і ў рамках гэтай сыстэмы таксама адбудуцца зьмены ў Беларусі. Я б вельмі гэтага хацеў, але не магу зараз нікому гэтага абяцаць».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG